Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым стажам судзяць за абразу Лукашэнкі
15 лютага 2025 у 1739605860
«Наша Ніва»
27 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Анжалікай Алясюк. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Наша Ніва».

Пакаранне па гэтым артыкуле можа самае рознае - ад штрафу да калоніі на чатыры гады. Суддзя - Юлія Блізнюк.
У 2020-м годзе Анжаліка Алясюк была ў выбарчай камісіі на ўчастку ў школе № 49 Мінска. У гэтай навучальнай установе яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
Цяпер жанчына працуе выхавацелькай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку № 527 Мінска.
Стаж яе працы ў педагагічнай сферы - больш за 20 гадоў, Асялюк мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.