Памёр легендарны Аляксандр Мядзведзь. Яго прызнавалі найлепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сёння, 2 верасня, памёр трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, паведамляе Беларуская федэрацыя барацьбы. Яму было 86 гадоў.

Александр Медведь на международном турнире Гран-при по вольной борьбе имени Ивана Ярыгина, Красноярск, 2006 год. Фото: shutterstock.com
Аляксандр Мядзведзь на міжнародным турніры Гран-пры па вольнай барацьбе імя Івана Ярыгіна, Краснаярск, 2006 год. Фота: shutterstock.com

Аляксандр нарадзіўся ў горадзе Белая Царква (Украіна). У калекцыі Мядзведзя россып узнагарод і перамог з самых прэстыжных спаборніцтваў. Свой першы залаты алімпійскі медаль ён выйграў у 1964 годзе ў Токіа, потым перамог праз чатыры гады на Гульнях у Мехіка і ў 1972-м на Алімпіядзе ў Мюнхене. На рахунку барца сем вікторый на чэмпіянатах свету. Акрамя таго, ён станавіўся трохразовым чэмпіёнам Еўропы і дзевяціразовым чэмпіёнам СССР. У 2005 годзе Мядзведзя прызналі найлепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі віду спорту і ўвялі ў Залу спартыўнай славы барацьбы.

Пасля завяршэння выступленняў Мядзведзь працаваў трэнерам, а таксама функцыянерам. У прыватнасці, ён трэніраваў зборную Беларусі па вольнай барацьбе і ўзначальваў федэрацыю па гэтым відзе спорту.