«Скончылася, як і я сам». Стваральнік анлайн-бібліятэкі «Флібуста» абвясціў пра закрыццё праекта праз сваю хваробу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Стваральнік папулярнай рускамоўнай анлайн-бібліятэкі «Флібуста», вядомы пад псеўданімам Stiver, паведаміў, што ў яго дыягнаставалі агрэсіўную пухліну мозгу, і абвясціў пра хуткае закрыццё праекта.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com

«Я ў бальніцы з непрыстойных памераў гліябластомай (самая частая і самая агрэсіўная форма пухліны мозгу. — Заўв. рэд.). На жаль, „Флібуста“ на гэтым, мабыць, скончылася, як і я сам. Усім дзякуй, было весела. Серверы аплачаныя яшчэ на некалькі тыдняў», — напісаў Stiver.

Папулярная пірацкая анлайн-бібліятэка «Флібуста» была запушчаная ў 2009 годзе, там можна бясплатна чытаць і спампоўваць электронныя кнігі на рускай мове.

У 2015-м Раскамнагляд РФ заблакаваў доступ да сэрвісу на пазоў расійскага «ЭКСМО». У 2016-м сайт бібліятэкі быў навечна заблакаваны на тэрыторыі РФ.