З плітой і балонам усё ў парадку, эвакуяваным дадуць часовае жыллё. Што вядома пра выбух у доме пад Полацкам
Читать по-русски


Жыхарам пацярпелага ад выбуху дома ў Захарнічах прапануюць часовае жыллё да канца аўторка, 6 снежня. Аднаўленчыя работы на месцы здарэння пачнуцца пасля абследавання спецыялістамі, расказалі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Пострадавший от взрыва дом в Захарничах. 5 декабря 2023 года. Фото: УП "Витебскоблгаз"
Пацярпелы ад выбуху дом у Захарнічах. 5 снежня 2023 года. Фота: УП «Віцебскаблгаз»

Увечары 5 снежня ў аграгарадку Захарнічы Полацкага раёна адбыўся выбух у двухпавярховым доме, першапачаткова прапанавалі версію, што выбухнуў газавы балон.

Ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў 47-гадовага мужчыну. 83-гадовую жанчыну яшчэ да іх прыезду выратавалі відавочцы. Пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Іх стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.

Паводле словаў выратаванага мужчыны, яго маці была ў суседнім пакоі, а ён вырашыў пакурыць на кухні. Адкрыўшы фортку, ён падкурыў цыгарэту, і ў гэты час адбыўся выбух.

Таксама ў дзіцячае аддзяленне было шпіталізаванае 13-гадовае дзіця з цукровым дыябетам 1-га тыпу пра рэзкі скачок узроўню цукру ў крыві.

Яшчэ 11 жыхароў былі эвакуяваныя. Як расказалі ў аблвыканкаме, створаная пасля здарэння камісія па надзвычайным здарэнні прапанавала на мінулую ноч пасяліць іх у полацкі гатэль з харчаваннем, але людзі аддалі перавагу таму, каб паехаць да сваякоў і знаёмых.

— Сёння службы ЖКГ займаюцца падборам жылля манеўранага фонду, аглядам яго стану, і, я спадзяюся, да канца дня мы будзем прапаноўваць людзям кватэры для часовага размяшчэння грамадзян, — паведаміў першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка.

Ён дадаў, што будзе разгледжаная магчымасць аднаўлення аварыйнага дома. Спецыялісты правядуць абследаванне апорных канструкцый, імаверна, пасля гэтага ў найбліжэйшыя дні пачнуцца аднаўленчыя работы.

Газовый баллон из пострадавшей квартиры. Фото: УП "Витебскоблгаз"
Газавы балон з пацярпелай кватэры. Фота: УП «Віцебскаблгаз»

Што стала прычынай выбуху, пакуль дакладна не высветлілі. Спецыялісты УП «Віцебскаблгаз», якіх выклікалі на месца здарэння, выявілі, што газавае абсталяванне ў кватэры пацярпелых было ў парадку, хоць з меркаванняў бяспекі ратавальнікі вынеслі газавы балон з жылога памяшкання.

«Цэласнасць устаноўкі звадкаванага газу і двухфаеркавай пліты не парушаная. Краны на пліце і вентыль газавага балона закрытыя», — расказалі газаўшчыкі.