Опубликовано 21 лютага 2024 у 18.15
Адрес в интернете: https://browse-zerkal0.site/news/life/61707.html    

«Абяцалі, што калі здамся, то абмяжуюцца штрафам». Кузьміч зноў з'ездзіў у Беларусь, даведаўся пра «крыміналку» і выехаў з вялікімі цяжкасцямі

Мастак Аляксей Кузьміч зноў рызыкнуў і з’ездзіў у Беларусь. Праўда, гэтым разам для вывазу яго з краіны давялося задзейнічаць службу эвакуацыі фонду BYSOL. «Люстэрка» распытала мастака, навошта ён наважыўся на небяспечнае падарожжа.

Алексей Кузьмич, Париж, Франция, 2021 год. Фото предоставлено собеседником
Аляксей Кузьміч, Парыж, Францыя, 2021 год. Фота ад суразмоўцы

«Люстэрка» нагадвае сваім чытачам, якія цяпер знаходзяцца за мяжой, што да пытання паездкі ў Беларусь трэба ставіцца максімальна адказна, нават калі для гэтага ёсць важкія прычыны. Нядаўна мы пісалі пра выпадак затрымання мужчыны, які вырашыў паехаць у краіну, каб абмяняць пашпарт. Вядомыя таксама іншыя факты затрыманняў людзей, якія доўгі час знаходзіліся за мяжой і вырашылі з нейкіх прычын вярнуцца дадому.

Аляксей Кузьміч з’ехаў з Беларусі яшчэ ў 2020 годзе пасля правядзення палітычных перформансаў на выбарчым участку і паслявыбарчых пратэстах. Улетку мінулага года ён нечакана вярнуўся ў Мінск, каб атрымаць новы пашпарт і замяніць пасведчанне кіроўцы. Паралельна Аляксей правёў акцыю «Транзіт», зняў усё на відэа і апублікаваў яго ўжо пасля паспяховага выезду з краіны.

У сярэдзіне снежня 2023 года Кузьміч зноў наважыўся на небяспечнае падарожжа. Гэтым разам, кажа, прыехаць у Мінск яго вымусілі сямейныя абставіны.

— Я атрымаў сумныя весткі, мне паведамілі, што мая бабуля памірае, таму я тэрмінова паехаў у Беларусь, — расказаў мастак «Люстэрку». — Ехаў аб’язнымі шляхамі, пераадолеў 5 тысяч кіламетраў, у мяне было чатыры перасадкі. За некалькі гадзін да таго як я прыехаў, бабулі не стала, і я займаўся ўсімі пахавальнымі справамі.

Перфоманс Алексея Кузьмича на избирательном участке во время голосования по выборам президента Беларуси, Минск, 9 августа 2020 года. Фото: TUT.BY
Перфоманс Аляксея Кузьміча на выбарчым участку падчас галасавання па выбарах прэзідэнта Беларусі, Мінск, 9 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

Пасля Новага года знаёмыя паведамілі Кузьмічу, што яго шукае міліцыя. А ўжо 14 студзеня ў кватэру сваякоў мастака прыйшлі супрацоўнікі Следчага камітэта.

— Распытвалі пра мяне, сказалі, што распачатая крымінальная справа за акцыю, якую я правёў летась на мосце на Нямізе, — кажа Кузьміч. — І яшчэ сказалі, што я ў вышуку, і паабяцалі, што калі здамся сам, то ўсё абмяжуецца штрафам.

Аляксей вырашыў не правяраць, ці стрымаюць супрацоўнікі СК слова, і з’ехаў у вёску. Там ён заставаўся да пачатку лютага, пакуль суседзі не паведамілі, што па дамах пачаў хадзіць участковы.

— Канкрэтна мяне ён не шукаў, але цікавіўся ў жыхароў, хто жыве ў іх і суседніх дамах, ці няма там непрапісаных людзей, — расказаў Кузьміч. — Думаю, гэта было звязана з блізкімі выбарамі. Я зразумеў, што ўчастковы можа праверыць мае дакументы, і пачнуцца праблемы. Вырашыў тэрмінова з’язджаць.

Для выезду давялося задзейнічаць службу эвакуацыі фонду BY SOL.

Гэтая эвакуацыя экстраардынарная тым, што чалавек неаднаразова падвяргаў сябе небяспецы, вяртаючыся ў Беларусь, што пацягнула за сабой значныя наступствы (крымінальны пераслед) і стварыла дадатковую нагрузку на службу эвакуацыі BYSOL, — напісаў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.

Кіраўнік BYSOL яшчэ раз заклікаў усіх беларусаў ставіцца адказна да рашэння пра паездку на радзіму. «Мы робім усё магчымае, але не заўсёды зможам прыйсці на дапамогу», — папярэдзіў Андрэй Стрыжак.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO