Чупрыс: Асуджаныя па пратэсных справах могуць разлічваць на памілаванне
-->
Читать по-русски


Асуджаныя па пратэсных справах могуць разлічваць на памілаванне. Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» заявіла намесніца кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс.

Ольга Чуприс на швейном производстве в ИК-4. В ИК-4 в Гомеле женщины щьют форму для силовиков. Фото: газета "На страже"
Вольга Чупрыс на швейнай вытворчасці ў ПК-4 У Гомелі. Там шыюць форму для сілавікоў. Фота: газета «На страже»

Паводле яе, летась у Беларусі былі «адзінкавыя выпадкі памілавання асуджаных за ўдзел у пратэстах». У 2022 годзе 77% ад усёй колькасці памілаваных склалі тыя, хто здзейсніў злачынствы «так званай пратэснай скіраванасці», а ў 2021-м — 40%.

«Гэта пра што кажа? Нягледзячы на тое, што гэтыя асобы сябе супрацьпаставілі краіне, інтарэсам краіны, у складаны перыяд для нашай дзяржавы, прэзідэнт іх памілаваў. Прэзідэнт іх убачыў, прэзідэнт даў ім шанец на годнае жыццё, даў шанец на інтэграцыю ў нашае грамадства. То-бок ён, увогуле, ім паверыў», — сказала Чупрыс.

Нагадаем, сёння, 13 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 15 чалавек. Іх імёны, а таксама артыкулы, па якіх яны былі асуджаныя, не называюцца.

На нарадзе 11 студзеня Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падысці да амністыі-2024 «нетрадыцыйна», але атрымалася як заўсёды: яна не закране асуджаных за «экстрэмізм» і «тэрарызм».