У сеціве з'явілася відэа з вялікай групай палонных расіян. Некаторыя з іх сказалі, што служаць у чачэнскім спецназе «Ахмат»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Відэа з некалькімі дзясяткамі палонных расійскіх вайскоўцаў апублікаваў 11 жніўня ўкраінскі дзяржаўны праект Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі «Хачу жыць».

Пленные российские военнослужащие. Август 2024 года. Скриншот видео проекта "Хочу жить"
Палонныя расійскія вайскоўцы. Жнівень 2024 года. Скрыншот відэа праекта «Хачу жыць»

У роліку можна заўважыць больш за 40 мужчын у вайсковай форме з заматанымі скотчам вачыма. Адзін з іх сказаў, што служаць у спецназе «Ахмат», двое іншых паведамілі, што таксама з Грознага.

«З іх словаў, яны спрабавалі ўцячы, каб пазбегнуць трапляння ў палон, бо Рамзан Кадыраў калісьці заявіў, што байцы „Ахмата“ ў палон не здаюцца. Ну, звычайна так, бо сядзяць у тыле, але ў Курскай вобласці сітуацыя развівалася дынамічна, а гэтыя байцы „Ахмата“ нават не спрабавалі супраціўляцца», — паведаміў праект «Хачу жыць».

У арганізацыі адзначылі, што «перамоўнікі па абменах кадыраўцаў забіраюць у самую першую чаргу».

Наступ УСУ на Курскую вобласць пачаўся раніцай 6 жніўня. У той жа дзень у сацсетках з’явіліся відэа з палоннымі расійскімі вайскоўцамі. Сярод іх былі і салдаты тэрміновай службы.