Кірылу — 10, Дзяміду — 2 гады 8 месяцаў, Ульяне — усяго 2 месяцы. У Крывым Рогу ад удару расійскай ракеты загінулі мама і трое дзяцей
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Крывым Рогу, дзе ўчора, 11 лістапада, у пяціпавярховы жылы дом прыляцела расійская ракета, ратавальнікі дасталі з-пад завалаў целы траіх дзяцей і іх мамы. Наймалодшай з загінулых было ўсяго два месяцы.

Спасатели несут тело погибшей. Кривой Рог, Украина, 11 ноября 2024 года. Фото: ГСЧС Украины
Ратавальнікі нясуць цела загінулай. Крывы Рог, Украіна, 11 лістапада 2024 года. Фота: ДСНС Украіны

Нагадаем, Расія ўдарыла балістыкай па Крывым Рогу ў панядзелак, 11 лістапада. Адна з ракет трапіла ў жылую пяціпавярхоўку. Зніклымі без вестак лічылася сям’я — жанчына і трое дзяцей. Іх бацьку пашчасціла выжыць — у момант удару ён выйшаў на кухню, расказвала журналістам свякроў зніклай.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество360p  СкоростьОбычная  

Першым пад заваламі ўжо позна ўначы ратавальнікі знайшлі цела жанчыны. Раніцай былі знойдзеныя дзеці.

Як піша тэлеграм-канал «Свої. Кривий Ріг», загінулыя — сям’я Кулік. Алене было 32 гады, старэйшаму сыну Кірылу — 10 гадоў, Дзяміду — 2 гады 8 месяцаў і самай малодшай, Ульяне — усяго два месяцы.

Елена Кулик со старшим сыном. Фото: телеграм-канал "Свої.Кривий Ріг"
Алена Кулік са старэйшым сынам. Фота: тэлеграм-канал «Свої.Кривий Ріг»

У жывых застаўся толькі іх бацька Максім Кулік.

Максим Кулик. Фото: телеграм-канал "Свої.Кривий Ріг"
Максім Кулік. Фота: тэлеграм-канал «Свої.Кривий Ріг»

Паводле апошніх звестак, у выніку ўдару пацярпелі 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Вядома, што 10-гадовай дзяўчынцы аказалі дапамогу на месцы. 11-гадовы хлопчык знаходзіцца ў бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці. Усяго шпіталізаваныя трое пацярпелых.