У Польшчы пацвердзілі, што ЗША спынілі адпраўку ваеннай дапамогі Украіне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў, што ЗША прыпынілі пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне. Пра гэта ён заявіў на паседжанні ўрада, паведамляе RMF24.

Дональд Туск. Фото: Flickr / Kancelaria Premiera
Дональд Туск. Фота: Flickr / Kancelaria Premiera

Туск падкрэсліў, што «няма ніякіх падставаў» лічыць, што заявы амерыканскага боку — «проста словы».

— Паведамленні, якія паступаюць з мяжы, з нашага вузла ў Ясенцы (горад у Польшчы, размешчаны прыкладна за 170 км ад мяжы з Украінай, тут знаходзіцца найбліжэйшы да Украіны аэрапорт. — Заўв. рэд.), пацвярджаюць заявы амерыканскага боку. Гэта, вядома, ставіць Еўропу, Украіну і Польшчу ў больш складаную сітуацыю, але мы павінныя з гэтым справіцца, — заявіў кіраўнік урада Польшчы.

Туск адзначыў, што сітуацыя «сапраўды ўяўляе сабой выключны выклік, магчыма, самы вялікі за апошнія дзесяцігоддзі з пункту гледжання бяспекі».

Раней сёння Дональд Туск апублікаваў пост, у якім напісаў, што ад таго, ці зможа Украіна абараніць сябе ад расійскай агрэсіі, залежыць і бяспека Польшчы.

«Суверэнная, празаходняя Украіна, здольная абараніць сябе ад расійскай агрэсіі, азначае больш моцную і бяспечную Польшчу. У разгар палітычных узрушэнняў і росту хаосу гэта самае галоўнае. Любы, хто ставіць пад сумнеў гэтую відавочную ісціну, спрыяе трыумфу Пуціна. Ясна?» — напісаў Туск у Х.

Нагадаем, паводле інфармацыі Bloomberg, які першым паведаміў пра рашэнне адміністрацыі Дональда Трампа, пад прыпыненне трапляе:

  • зброя, што транспартуецца самалётамі і караблямі;
  • абсталяванне ў транзітных зонах у Польшчы;
  • тэхніка, якая рыхтуецца да адпраўкі.