У Мінску затрымалі «актывіста Новай Баравой», які перапісваўся з Хіжынковай
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі мінчука, які працуе кур’ерам сэрвісу дастаўкі ежы, паведаміў тэлеграм-канал ГУБАЗіК. Хлопца назвалі «актывістам Новай Баравой» і прымусілі сказаць, што яго паведамленні пра самалёты з ракетамі над Беларуссю былі некарэктныя.

Задержанный силовиками минчанин. Скриншот видео ГУБОПиК
Затрыманы сілавікамі мінчук. Скрыншот відэа ГУБАЗіК

Хлопца ўжо затрымлівалі 9 жніўня 2020 года, тады ён адседзеў «суткі», даваў каментар «Белсату». Сілавікі прымусілі яго сказаць, што ён прыхарошыў свае словы для тэлеканала.

Пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны мінчук перапісваўся «са сваёй знаёмай Вольгай Хіжынковай». Яго прымусілі сказаць на камеру, што ён «пісаў ёй некарэктныя паведамленні пра тое, што над Беларуссю ляцяць самалёты з ракетамі».

У канцы «пакаяльнага» відэа хлопец сказаў, што «ўсё ўсвядоміў і правілы гульні прыняў — новыя».

За што менавіта затрымалі мінчука і што яму інкрымінуюць — невядома.

Чытайце таксама