«Белсат»: У Брэсце і Маларыце прайшоў «хапун», затрымалі не менш за 40 чалавек
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Брэсце і Маларыце 7 сакавіка прайшла аблава сілавікоў, затрымалі дзясяткі чалавек, паведамляе «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Выданню стала вядома пра затрыманне ў Брэсце і Маларыце мінімум 40 чалавек, многія з іх атрымалі 15 сутак арышту. Пасля рэйду знікла сувязь з юрыстам Уладзімірам Малеем, імаверна, ён таксама затрыманы.

Таксама крыніцы «Белсата» паведамляюць, што брэсцкі ізалятар часовага ўтрымання перапоўнены. Шмат людзей трапіла ў ІЧУ за падпіскі на «экстрэмісцкія» СМІ і за каментары.

«Акрамя таго, у ІЧУ шмат тых, хто вярнуўся з-за мяжы, і кіроўцаў-дальнабойшчыкаў. У чым абвінавачваюць апошніх — невядома», — паведамляе выданне.

Праваабаронцы пра масавыя затрыманні 7 сакавіка нічога не паведамлялі.